?

Log in

Новоселье

Горы картона, пенопласта, запах новой мебели и чеки из ""IKEA", Micasa и каких-то немецких магазинов. Благоустройство территории, "субботники" каждую субботу...
а кофейные чашечки и блюдца - с императорского фарфорового завода Питера...всех приглашаю в гости: пить кофе и болтать...

Мытарства...

Отказываюсь взрослеть, не веря, что за тяжелыми чиновничьими дверьми никто и никогда не пойдет тебе навстречу, не войдет в твое сложное положение...да и просто покажет свое человеческое лицо...там категорически запрещено показывать человеческие лица и проявлять сочувствие...
Мои мытарства по смене паспорта начались и закончились за такой вот дверью за пять минут. Просила, очень просила ускорить процесс обмена "синего" не за две недели, а меньше. Предлагала свою машину, водителя, время и всяческое понимание. Вот только денег не предложила. Поэтому вместо 15 дней Начальник пообещал сделать мне новый паспорт за ...14!!!! И серьезно так добавил: "Вот видите, мы же идем Вам навстречу..."

Моя родная, моя волшебная Жанна,на следующий день, увидев мой бледный вид и глаза на мокром месте, надела свою следовательскую форму, взяла в руки служебное удостоверение и открыла ногой дверь....Через две минуты нам сообщили: "Ну, что же Вы вчера вдвоем не пришли? Сегодня паспорт был бы готов...А так только через три дня"...

КАК ЕСТЬ, ТАК ЕСТЬ...

Кларыфiцырую...

М. прымусіў у слоўніку глядзець пераклад тэрміна "кларыфіцыраваць"...адолела : між іншым, тлумачу й дэталюю : на сёньняшні дзень адсутнічае штамп у пашпарце, новае прозьвішча, муж , прысутнічае заручальны пярсцёнак, прапанаванне сэрца й рукі і вельмі добры настрой...За апошнія суткі наведала тры ЗАГСы ў трох гарадох Беларусі, дзе мела колісь прапіскі, і дзе зараз зьбіраю даведкі, пасьведчаньні , доказы ды рознага выгляду паперкі. Каб пабрацца шлюбам у суседняй краіне...

Я Счастлива...

...свершилось...

E

"If you want to go quickly-go alone, if you want to go far-go together..."

I have already decided. And you?

что ж за день такой...

amiolive: Как эгоцентрично устроен мир.
Ты спрашиваешь, почему ты [не сделав того-то и того-то] обо мне все время так плохо думаешь?
Я говорю, потому, что не уверена в себе...

сегодня день неуверенных в себе...приготовила рыбу, как смогла...постоянно думаю, а вдруг как-то не так приготовила? а вдруг не понравится? и еще тысячи других вдруг...нет, сегодня не день, сегодня очередная годовщина неуверенных в себе...

Можа, усе ж пачнем...:)

Два тыдні таму мусіла распачаць пісаць нешта ў ЖЖ, але не атрымалася. Увогуле, ня вельмі ўяўляю сабе, наколькі мяне хопіць у гэты раз. Сказаць, што за гэтую пяцігодку я пражыла іншае жыцце, гэта не сказаць увогуле нічога. Калі кораценька і храналагічна, то мы маем :
2008- з Мазыра еду ў Мінск, каб працаваць, сябраваць, знаёміцца і спадзявацца на светлую будучыню. У 1 ГКБ, у гемадыялізе для мяне знайшлося месца нефролага. Здымаю пакой у ціхай і спагадлівай жанчыны за 120 даляраў. Так жыву 9 месяцаў.
2009- праз бальнічны прафком вылучаю пакой у камунальнай кватэры плошчай 9 кв.м, суседкі- акушэркі з маёй бальніцы. Маладыя, сьцярвозныя, беспрынцыпныя цёлкі з поўнай адсутнасьцю якога-небудзь паняцьця аб маралі. Так ваюю 9 месяцаў.
3-4 кастрычніка на Міжнароднай нефралагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў Мінску, упершыню чую сінхронны пераклад з ангельскай і наадварот у выкананні маладого расейскага лекара. Хто такі-ня ведаю, але голас заварожвае, а выдатнае валоданне аегельскай мовай разбіла маё сэрца адразу і назаўсёды.
2010- мяне з усімі маімі рэчамі забірае да Сябе жыць мая сяброўка Л. Маем на траіх аднапакаёўку: яна з сынам у вялікім пакоі, я побач у закутку. Жывем весела, сябруем, вандруем. Я думаю пра пакупку сваёй кватэры і ў лютым, ня слухаючы бацькоў, якія былі адразу супраць, пакупаю ў крэдыт сваё жытло.Пазыка настолькі вялікая, што сваю кватэру здаю, жыву па-ранейшаму ў Л.
У сакавіку трапляю на семінар по нефралогіі ў Брэст, дзе зноў перакладае цудоўны незнаёмец. Набіраюся сьмеласьці, іду знаёміцца. Завуць А. Г. Звычайны, але, здаецца, ня вельмі сціплы...Узначальвае дыялізны цэнтр у Санкт-Пецярбургу. Ангельскай валодае з дзяцінства, як роднай-вучыўся ў спецыялізаванай школе. Тры гады жыў у штатах, працаваў, вучыўся...Размаўляем, развітваемся...
Красавік-школа нефралогіі ў Мінску. А.Г. прылятае чытаць лекцыю па анэміі ў хворых на ныркі. Тэлефаную, ён запрашае на вячэру. Размаўляем, развітваемся.
Лета працую...ніякага асабістага жыцця.
Верасень. Першы з'езд нефролагаў незалежных краін у Кіеве. Ужо ведаю, што А.Г. прылятае. Ірву адно месца, але на з'езд трапляю. Сустракаемся...Больш не расстаемся...
2011 сустракаю ў сваёй кватэры, з Андрэем. Пачынаецца цукеркава-кветкава-самалётнае жыццё, якое робіць нас шчаслівымі, а наш расклад працы і адпачынку амаль што вар'яцкім. Я лятаю амаль кожныя выходныя. Піцер сустракае дажджамі, кветкамі, белымі начамі, туманамі. Я ніколі не адчувала Сябе такой патрэбнай і каханай.
У верасні звальняюся з працы і пачынаю вучобу ў Першым "медзе"- Медыцынскі ўніверсітэт імя Паўлава ў С-Пецярбургу. У снежні атрымала ўсе неабходныя паперкі для працы нефролагам у РФ. Чакаю студзеня, хачу працаваць.
2012 сустрэў нас нявесела, але мы не здаёмся і дагэтуль :)

Няхай шчасьціць...

31-га зноў нарадзілася....Упершыню не пашкадавала...
ад сваіх на працы ( людзей, далёкіх ад палітыкі!!!!) атрымала ў падарунак...зроблены лекарскімі ды інжынерскімі, мужчынскімі! рукамі БЕЛ_ЧЫРВОНА_БЕЛЫ СЬЦЯГ!!!! ад лепшага сябра й вельмі блізкага чалавека--новую " КРАМУ" з подпісамі Спадароў крамчукоў ды кнігу С. Пясецкага ,ад Сябе--магчымасьць патрапіць на канцэрт памяці А. Сыса....І канешне, мая любімая парфума...DOLCE & GABBANA...
Віншую Сваіх бацькоў! Гэта, канешне, спачатку, іх Сьвята...

ЧАМУ НЕ?,,,

СПАДАРСТВА!
СЁНЬНЯ ЎСЯСЬВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ!!!
прапаную зрабіць Яго Дзяржаўным Сьвятам!
усім трымацца й ...бывайце здаровы!